Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2019, 17:38

Два беларускія барцы занялі трэція месцы ў другі дзень ЕЮАФ у Баку

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія атлеты грэка-рымскага стылю заваявалі бронзавыя ўзнагароды ў другі спаборніцкі дзень XV летняга Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю, які праходзіць 21-27 ліпеня ў Баку (Азербайджан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вагавой катэгорыі 48 кг беларус Максім Ступакевіч у схватцы за бронзу атрымаў перамогу над туркам Эмінам Сакірам. Таксама на трэцюю прыступку п'едэстала гонару падняўся атлет з Германіі Ноа Энгліх. Узнагароду вышэйшай пробы заваяваў спартсмен з Азербайджана Гурбан Гурбанаў, сярэбраны медаль дастаўся грузіну Квічэ Абуладзэ.

Яшчэ адну бронзавую ўзнагароду ў скарбонку зборнай Беларусі прынёс прадстаўнік грэка-рымскай барацьбы Мікіта Мурашка (60 кг), атрымаўшы верх у медальным процістаянні над італьянцам Андрэа Сеці. Бронзавы медаль таксама заваяваў грузін Ніка Браладзэ. Золата на рахунку азербайджанца Хасрата Джафарава, серабро ў расіяніна Магамеда Гігіева.

Як паведамлялася, на рахунку беларускай каманды залаты медаль у грэка-рымскай барацьбе Глеба Макаранкі (55 кг).

Адкрыццё Еўрапейскага юнацкага фестывалю прайшло 21 ліпеня. Беларускі сцяг на ўрачыстай цырымоніі нёс валейбаліст Уладзіслаў Бабкевіч. У склад беларускай каманды на Еўрапейскі юнацкі фестываль увайшлі 102 спартсмены. Яны выступаюць у жаночай, грэка-рымскай і вольнай барацьбе, веласпорце, валейболе, спартыўнай гімнастыцы, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні і тэнісе.

Медалі ЕЮАФ разыгрываюцца ў 10 відах спорту, у якіх прымаюць удзел амаль 1,5 тыс. маладых атлетаў з 48 краін.

На летнім юнацкім фестывалі 2017 года ў Венгрыі беларускую каманду прадставілі 96 атлетаў, якія выступілі ў дзевяці відах спорту. Два гады таму спартсмены заваявалі 15 медалёў (3 залатыя, 5 сярэбраных, 7 бронзавых).

Еўрапейскія юнацкія алімпійскія фестывалі праводзяцца пад эгідай Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з 1991 года перыядычнасцю раз у два гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі