Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 ліпеня 2016, 10:58

Дубль форварда Аляксея Яфіменкі дапамог хакеістам "Юнацтва" абыграць "Югру"

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" атрымалі перамогу над камандай Кантынентальнай хакейнай лігі "Югра" з Ханты-Мансійска з лікам 3:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане ўжо ў першым перыядзе на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" двойчы паразілі вароты саперніка. Аўтарам галявога дубля стаў Аляксей Яфіменка. Госці змаглі скараціць адставанне дзякуючы дакладнаму кідку Станіслава Раманава. Канчатковы лік у гульні на 48-й мінуце сустрэчы ўстанавіў абаронца гаспадароў Павел Чарнавок.

"Не стаў бы называць першую гульню летнім хакеем. У новым сезоне і матчы ў КХЛ рана стартуюць, "Юнацтву" ўжо ў жніўні гуляць у Лізе чэмпіёнаў. Згулялі, лічу, вельмі нядрэнна. Не без памылак, вядома, але для першага спарынгу добра. Мяне парадавала колькасць гледачоў на трыбунах, мы здзівіліся, што таварыскі матч сабраў больш за тысячу чалавек. Балельшчыкам цікава ўбачыць, як мы будзем гуляць супраць каманды з КХЛ", - адзначыў пасля матчу Міхаіл Захараў.

Сталічная хакейная дружына прадоўжыць падрыхтоўку да сезона серыяй спарынгаў. Так, 23 ліпеня "Юнацтва" сустрэнецца з карагандзінскай "Сарыаркай" (17.00), а 28 ліпеня падапечныя Міхаіла Захарава будуць процістаяць на сваёй пляцоўцы двухразовым уладальнікам Кубка Гагарына, аднаму з лідараў КХЛ маскоўскаму "Дынама" (18.00).

Пасля таварыскіх гульняў афіцыйны хакейны сезон "Юнацтва" адкрые выступленнем на папярэдняй стадыі Кубка Беларусі 30 ліпеня выязной сустрэчай з "Дынама-Маладзечна". Старт жа ў Лізе чэмпіёнаў адбудзецца 16 жніўня. На лёдзе "Чыжоўка-Арэны" чэмпіёны Беларусі прымуць хакеістаў чэшскага клуба "Млада Баляслаў", 23 жніўня мінчане згуляюць з "Векшэ", кантракт з якім падпісаў нападаючы Джэф Плат. У верасні "Юнацтва" правядзе выязныя матчы з гэтымі сапернікамі. Каманды, якія занялі першае і другое месцы ў кожнай з 16 груп хакейнай Лігі чэмпіёнаў, атрымаюць права выступлення ў плэй-оф турніру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі