Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 ліпеня 2016, 11:57

Допінг-проба прызёра Гульняў у Лондане цяжкаатлеткі Ірыны Кулешы аказалася станоўчай

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Допінг-проба бронзавага прызёра Гульняў у Лондане беларускай цяжкаатлеткі Ірыны Кулешы аказалася станоўчай. Такую інфармацыю распаўсюдзіла Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF), паведамляе БЕЛТА.

Беларуская спартсменка на Гульнях 2012 года выступала ў вагавой катэгорыі да 75 кг і змагла заваяваць бронзавую ўзнагароду. Пасля Алімпіяды ў Лондане чатыры гады таму ніякіх забароненых прэпаратаў у арганізме Ірыны Кулешы не было выяўлена. Аднак пасля пераправеркі летам бягучага года допінг-проба беларускі дала станоўчы вынік на дэгідрахлорметылтэстастэрон і станазалол. У спісе IWF, апублікаваным на афіцыйным сайце, прозвішчы яшчэ дзесяці атлетаў, якія прадстаўляюць Расію, Азербайджан, Грузію, Казахстан, Арменію і Малдову.

Раней станоўчыя допінг-пробы ў зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы былі выяўлены ў Дзіны Сазанавец, Марыны Шкерманковай і Яўгена Жарнасека, якіх няма ў выязным спісе каманды на Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі