Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 сакавіка 2018, 15:47

Домрачава: здорава, што наша праца цэніцца

29 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, Герой Беларусі Дар'я Домрачава падкрэслівае вялікую значнасць для спартсменаў таго, што іх праца і дасягненні адзначаюцца на дзяржаўным узроўні. Аб гэтым яна заявіла сёння ў інтэрв'ю журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заўсёды прыемна, што такія цырымоніі адбываюцца. Вядома, гэта здорава, што праца, якую мы робім на працягу сезона, цэніцца. Для нас гэта вельмі важна, - сказала спартсменка. - Сёння я яшчэ ўсё роўна не да канца ўсведамляю ўсю значнасць гэтых узнагарод і высокіх званняў. Усю іх каштоўнасць я разумею, але, напэўна, адчую ўсё ж такі яшчэ на працягу гадоў, з узростам, ужо калі буду старэнькай бабулькай расказваць унукам пра свае дасягненні".

Дар'я Домрачава адзначыла, што біятлонны сезон завяршыўся літаральна некалькі дзён таму і, вядома, прысутнічае стомленасць за доўгія этапы, аднак настрой у дзень уручэння дзяржузнагарод у яе святочны.

Як паведамлялася, за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя спартыўныя дасягненні Дар'і Домрачавай уручаны ордэн "За асабістую мужнасць". Аналагічнай узнагароды, а таксама ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" удастоены алімпійскія чэмпіёнкі Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко і Надзея Скардзіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі