Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2017, 19:15

Дэйв Льюіс выклікаў у трэніровачны лагер зборнай Беларусі 28 хакеістаў

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі сёння пачалі трэніровачны збор на лёдзе "Мінск-Арэны", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Дэйв Льюіс выклікаў у трэніровачны лагер 28 ігракоў:

варатары - Аляксандр Асіпкоў (зборная U-20), Міхаіл Карнавухаў ("Дынама", Маладзечна), Максім Малюцін ("Шахцёр", Салігорск);

абаронцы - Павел Варабей, Павел Казакевіч, Мікіта Міцкевіч, (усе - "Дынама", Маладзечна), Раман Дастанка, Ілья Сушко (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Ягор Іваноў ("Магілёў"), Мікіта Усціненка ("Дынама", Мінск), Кірыл Чайка (зборная U-20);

нападаючыя - Дзмітрый Амбражэйчык, Даніла Карабань, Станіслаў Лапачук, Артур Гаўрус (усе - "Дынама", Мінск), Яўген Астанкаў, Арцём Дзямкоў, Арцём Ляўша (усе - "Шахцёр", Салігорск), Андрэй Бялевіч, Уладзімір Джыг, Аляксандр Кагалёў, Максім Парфеевец, Віктар Туркін (усе - "Юнацтва", Мінск), Павел Баярчук, Міхаіл Стэфановіч (абодва - "Нёман", Гродна), Руслан Васільчук, Мікіта Феакцістаў (абодва - "Дынама", Маладзечна), Ягор Шаранговіч (зборная U-20).

Да 9 лютага каманда будзе рыхтавацца ў Мінску, а потым накіруецца ў Славакію. У Нітры беларусы правядуць два матчы: 10 лютага - з камандай Швейцарыі, 11 лютага - або з нацыянальнай дружынай Славакіі, або з алімпійскай зборнай Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі