Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 жніўня 2016, 15:14

Дэйв Льюіс аб'явіў склад зборнай Беларусі на матч з камандай Францыі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На лёдзе "Мінск-Арэны" сёння пачнецца скарацечны хакейны турнір "Кубак трох нацый". У першым паядынку згуляюць хакеісты зборных Беларусі і Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Дэйв Льюіс вызначыў склад каманды на гэты матч:

Варатары - Кевін Лаланд (гульнявы нумар 35), Міхаіл Карнавухаў (1);

абаронцы - Мікіта Усціненка (26), Нік Бэйлен (15), Раман Грабарэнка (89), Крысціян Хенкель (18), Яўген Лісавец (14), Алег Явенка (25), Кірыл Гатавец (2), Раман Дзюкаў (9);

нападаючыя: Сяргей Дрозд (13), Мікіта Камароў (19), Дзмітрый Амбражэйчык (17), Станіслаў Лапачук (88), Аляксандр Кулакоў (78), Арцём Волкаў (8), Шарль Лінгле (70), Сяргей Касціцын (74), Андрэй Сцяпанаў (61), Аляксандр Паўловіч (71), Артур Гаўрус (91), Павел Баярчук (77).

Сустрэча беларускіх і французскіх хакеістаў пачнецца ў 19.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У суботу, 27 жніўня, на лёд выйдуць зборныя Германіі і Францыі, у нядзелю, 28 жніўня, беларусы сустрэнуцца з нямецкімі хакеістамі.

Для ўсіх удзельнікаў мінскі турнір стане генеральнай рэпетыцыяй перад алімпійскай кваліфікацыяй, якая пройдзе з 1 па 4 верасня. Зборная Беларусі будзе гуляць у Мінску супраць каманд Даніі, Польшчы і Славеніі. У Рызе будуць сапернічаць зборныя Латвіі, Германіі, Аўстрыі і Японіі, у Осла згуляюць каманды Нарвегіі, Францыі, Італіі і Казахстана. Пуцёўкі на Алімпіяду-2018 атрымаюць толькі пераможцы груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі