Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 жніўня 2016, 09:39

Дэбютант футбольнай Лігі чэмпіёнаў "Растоў" на групавым этапе згуляе з "Баварыяй", "Атлетыка" і ПСВ

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Манака прайшла жараб'ёўка групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дэбютанты самага прэстыжнага клубнага турніру Старога Свету футбалісты "Растова", у якім на вядучых ролях беларускі паўабаронца Цімафей Калачоў, выступяць у групе D разам з нямецкай "Баварыяй" з Мюнхена, іспанскім "Атлетыка" з Мадрыда і нідэрландскім ПСВ з Эйндхавена.

Яшчэ адзін прадстаўнік Расіі маскоўскі ЦСКА трапіў у квартэт Е, дзе яго сапернікамі будуць нямецкі "Баер" (Леверкузен), англійскі "Тотэнхэм" (Лондан) і "Манака".

Кіеўскае "Дынама" з беларускім паўабаронцам Мікітам Корзунам у складзе згуляе ў квартэце разам з партугальскай "Бенфікай" (Лісабон), італьянскім "Напалі" і турэцкім "Бешыкташам" (Стамбул).

Склад астатніх груп:

A - ПСЖ (Парыж, Францыя), "Арсенал" (Лондан, Англія), "Базель" (Швейцарыя), "Лудагорац" (Балгарыя);

C - "Барселона" (Іспанія), "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Барусія" (Менхенгладбах, Германія), "Селтык" (Глазга, Шатландыя);

F - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Барусія" (Дортмунд, Германія), "Спортынг" (Лісабон, Партугалія), "Легія" (Варшава, Польшча);

G - "Лестэр" (Англія), "Порту" (Партугалія), "Бруге" (Бельгія), "Капенгаген" (Данія);

H - "Ювентус" (Турын, Італія), "Севілья" (Іспанія), "Ліён" (Францыя), "Дынама" (Загрэб, Харватыя).

Матчы групавога раўнда чэмпіёнскай Лігі стартуюць 13 верасня, а завершацца 7 снежня. У 1/8 фіналу выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта, якія з лютага 2017 года стартуюць у стадыі плэй-оф. Фінальны паядынак адбудзецца 3 чэрвеня ў Кардыфе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі