Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 жніўня 2017, 16:44

Дар'я Домрачава завяршыла ў Оберхове этап падрыхтоўкі да сезона

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава завяршыла ў Оберхофе этап падрыхтоўкі да сезона. Аб гэтым біятланістка паведаміла на сваіх старонках у сацсетках, інфармуе БЕЛТА.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка правяла трэніроўкі ў лыжным тунэлі, таксама разам з мужам - васьміразовым алімпійскім чэмпіёнам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам удасканальвала стральбу. "Не паспелі азірнуцца, як і лета ўжо рухаецца да фіналу. Мы пакуем чамаданы, рыхтуючыся да наступнага збору", - расказала Дар'я Домрачава.

На фота ў сацсетках яна з'явілася ў камбінезоне, партыю якіх ужо вырабляюць у Мінску. Лідар зборнай Беларусі прадоўжыць падрыхтоўку з 27 жніўня ў італьянскім Борміа.

Жаночая зборная Беларусі тым часам завяршыла вучэбна-трэніровачны збор у Обертыліяху і пераехала ў Оберхоф. Ужо ў верасні дзяўчаты вернуцца ў "Раўбічы", дзе будуць трэніравацца да сезона.

Для беларускіх біятланістаў старт у зімовым сезоне запланаваны на 23 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе, дзе адбудзецца першы этап Кубка свету. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў карэйскім Пхёнчхане. Пакуль жа другая частка каманды рыхтуецца да летняга чэмпіянату свету, які з 25 па 27 жніўня прыме расійскі Чайкоўскі. Жаночая зборная Беларусі будзе прадстаўлена дзвюма біятланісткамі - Дар'яй Юркевіч і Хрысцінай Ільчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі