Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Холдынг "Купалаўскае"
22 чэрвеня 2018 Стужка навiн
Усе навіны

Дар'я Домрачава заваявала алімпійскае серабро ў мас-старце

Спорт 18.02.2018 | 11:02
Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

18 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў мас-старце. Перамагла прадстаўніца Славакіі Настасся Кузьміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гонка на 12,5 км прайшла з перавагай Кузьміной, якая адразу ж захапіла лідарства і, дапусціўшы толькі адзін промах на чатырох агнявых рубяжах, фінішавала першай з рэзультатам 35 мін 23,0 сек. Чэмпіёнка Сочы-2014 у гэтай дысцыпліне, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава адстала ад Настассі Кузьміной усяго на 18,8 сек.

Беларуска магла б пазмагацца і за "золата", але на першай стральбе са становішча стоячы прамахнулася і была вымушана прабегчы штрафны круг. Гэты сярэбраны медаль стаў для Дашы пятым за час удзелу ў Алімпіядах. Акрамя трох залатых узнагарод Гульняў-2014 у яе яшчэ бронза Ванкувера-2010.

Трэцяе месца ў мас-старце заняла нарвежская спартсменка Цірыль Экхаф, якая ўступіла пераможцы 27,7 сек пры двух промахах на стрэльбішчы.

У першую дзясятку з беларускіх страляючых лыжніц трапіла Надзея Скардзіна, якая заняла 7-е месца (+47,9 сек; 0 промахаў). Ірына Крыўко няўдала правяла першую стральбу, прамахнуўшыся 3 разы, і ў выніку фінішавала толькі 26-й (+3 мін 41,0 сек.; 4).-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Холдынг "Купалаўскае" Холдынг створаны на падставе ўказа №232 ад 29 чэрвеня 2017 года "Аб стварэнні гаспадарчага таварыства".