Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 снежня 2017, 09:26

Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе КС у Хохфільцэне

11 снежня, Мінск /Кар. Мінск/. Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуска першай стартавала ў якасці пераможцы спрынту напярэдадні. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка ўпэўнена лідзіравала ў ходзе пасьюта, але на трэцім агнявым рубяжы дапусціла адзін промах і прапусціла наперад Настассю Кузьміну са Славакіі, якая выйграла гонку - 28 мін 51,4 сек (1+0+0+0). На фінішы беларуску абышла і фінка Кайса Мякярайнен, якая стала другой - +10,2 сек (1+0+0+1). Дар'я Домрачава ўзнялася на трэцюю прыступку п'едэстала і паказала рэзультат +11,8 сек (0+0+1+0).

У дзясятцы мацнейшых па выніках гонкі праследавання яшчэ адна беларуска. Ірына Крыўко дзякуючы дакладнай стральбе змагла з 35-га месца на старце перамясціцца на дзявятае - + 1 мін сек 19,4. (0+0+0+0). Надзея Скардзіна размясцілася на 19-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе - +2 мін 04,1 сек (1+0+0+1).

У агульным заліку Кубка свету лідзіруе Кайса Мякярайнен - 196 ачкоў. Надзея Скардзіна размясцілася на сёмым радку - 164 балы. Дар'я Домрачава ўзнялася на 12-е месца - 135 ачкоў.-0-

Фота Дзяніса Касцючэнкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі