Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 студзеня 2017, 18:45

Дар'я Домрачава заняла 27-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў італьянскім Антхольцы жаночай індывідуальнай гонкай на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі стартаваў 6-ы этап Кубка свету па біятлоне. Лепшай з беларускіх спартсменак была Надзея Скардзіна, якая заняла 16-е месца, Дар'я Домрачава фінішавала 27-й, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцай самай цяжкай гонкі стала немка Лаура Дальмаер, якая прайшла дыстанцыю за 44 мін. 48,7 сек. пры двух промахах на стрэльбішчы. Другой фінішавала французская біятланістка Анаіс Шэвалье (+3,8 сек.; 1 промах), трэцяе месца сенсацыйна заняла італьянская спартсменка Алексія Рунгальдзьер (+46,0 сек.; 1).

З пяцёркі беларускіх страляючых лыжніц найвышэй у падагульняючым пратаколе размясцілася Надзея Скардзіна, якая заняла 16-е месца (+2 мін. 42,3 сек.; 2). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава была 27-й (+4 мін. 21,7 сек.; 6), Дар'я Юркевіч заняла 52-е месца (+6 мін. 23,8 сек.; 5), у Ірыны Крыўко 78-я пазіцыя (+8 мін. 42,7 сек.; 7), Надзея Пісарава заняла 82-е месца (+9 мін. 20,6 сек.; 8).

У пятніцу, 20 студзеня, кубкавы этап прадоўжыцца мужчынскай індывідуальнай гонкай на 20 км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі