Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2018, 15:15

Дар'я Домрачава ўдастоена медаля пашаны Міжнароднага саюза біятлона

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава ўдастоена медаля пашаны Міжнароднага саюза біятлона (IBU), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гэту ўзнагароду чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка атрымала ў час гала-вечара з нагоды 25-годдзя ўтварэння арганізацыі, які адбыўся ў Харватыі. "Галоўны сюрпрыз для мяне ў час урачыстых мерапрыемстваў - медаль пашаны IBU. Дата заснавання саюза прыкладна супадае з тым часам, калі я актыўна пачала трэніравацца. Вельмі ганаруся, што на працягу 25 гадоў і IBU, і я толькі прагрэсіравалі", - адзначыла Дар'я Домрачава.

Беларуская біятланістка таксама пажадала ўдачы новаму прэзідэнту саюза Оле Даліну ў развіцці сусветнага біятлона. Разам з Дар'яй Домрачавай ганаровага медаля IBU ўдастоены і яе муж праслаўлены нарвежскі спартсмен Уле-Эйнар Б'ёрндален.

У чэрвені бягучага года самая паспяховая беларуская біятланістка аб'явіла аб завяршэнні кар'еры, плануючы сканцэнтравацца на выхаванні дачкі Ксеніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі