Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2018, 09:29

Дар'я Домрачава стала першай сярод біятланістак 4-разовай чэмпіёнкай Алімпіяд

22 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Дар'я Домрачава стала першай сярод жанчын-біятланістак, каму ўдалося на Алімпійскіх гульнях розных гадоў заваяваць чатыры залатыя ўзнагароды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсменка паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў складзе беларускай эстафетнай каманды на Гульнях-2018 у Пхёнчхане. Таксама ў Дар'і тры залатыя ўзнагароды Сочы-2014 (у гонцы праследавання, мас-старце і індывідуальнай гонцы). Лідар беларускай зборнай апярэдзіла па колькасці перамог на галоўных стартах чатырохгоддзя немку Каці Вільхельм, якая ўжо не выступае, і прадстаўніцу Славакіі Настассю Кузьміну, у якіх па тры алімпійскія залатыя ўзнагароды.

Акрамя таго, у асабістай калекцыі Дар'і Домрачавай серабро ў гонцы з мас-старту Пхёнчхана-2018 і бронза Ванкувера-2010 у індывідуальнай гонцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі