Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Тыдзень лесу - 2017"
Учора 16:14 Стужка навiн
Усе навіны

Дар'я Домрачава стала лепшай у падагульняючым заліку КС сярод беларусаў у спрынце і гонцы праследавання

Спорт 20.03.2017 | 14:09
Дар'я Домрачава. Фота Біятлон online
Дар'я Домрачава. Фота Біятлон online

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, якая вярнулася да актыўных выступленняў у Кубку свету ў студзені пасля нараджэння дачкі, па выніках біятлоннага сезона стала лепшай у беларускай камандзе ў спрынце і гонцы праследавання, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З чатырох спрынтарскіх гонак, у якіх беларуска прыняла ўдзел пасля выхаду з кароткага дэкрэтнага водпуску, лепшым быў старт на восьмым этапе ў фінскім Контыялахты, дзе Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца. Самая ўдалая гонка праследавання для яе - на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне, тут вядучай айчыннай біятланістцы ўдалося стаць сярэбраным прызёрам.

У спрынтарскім заліку Кубка свету сезона-16/17 Дар'я Домрачава заняла 21-е месца (135 балаў). Надзея Скардзіна размясцілася на 23-й пазіцыі - 129 ачкоў. Ірына Крыўко стала 34-й - 89 балаў, Надзея Пісарава стала 88-й - 2 ачкі. Першае месца заняла Габрыэла Коўкалава з Чэхіі - 377 ачкоў, якая апярэдзіла немку Лаўру Дальмаер - 372 балы. У заліку гонак праследавання Дар'я Домрачава завяршыла сезон 18-й - 161 бал. Надзея Скардзіна 24-я - 147, Ірына Крыўко заняла 37-е месца - 69 ачкоў.

Дар'ю Домрачаву сяброўкі ў беларускай камандзе апярэдзілі ў заліку мас-старту. Надзея Скардзіна размясцілася на 14-й пазіцыі - 115 ачкоў, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы - 29-я: у яе 56 балаў. У заліку індывідуальных гонак лепшая з беларусак Дар'я Юркевіч - 54 ачкі (19-е месца), Надзея Скардзіна - 49 ачкоў (21-е месца), Дар'я Домрачава - 42 балы (26-е месца), Ірына Крыўко - 27 ачкоў (37 -е месца).

У эстафеце жаночая зборная Беларусі стала восьмай - 167 ачкоў, паказаўшы лепшы рэзультат у ходзе сезона (шостае месца) у Антхольцы. У Кубку нацый беларускі на дзявятым месцы - 5683 ачкі. Лепшай у гэтай намінацыі стала зборная Германіі - 7951 бал.

Агульны залік жаночага Кубка свету выйграла Лаўра Дальмаер з Германіі - 1211 ачкоў. Лепшая з беларусак Надзея Скардзіна размясцілася ў рэйтынгу на 18-м месцы - 440 ачкоў. Дар'я Домрачава заняла 24-е месца - 394 ачкі, Ірына Крыўко завяршыла сезон на 39-м месцы - 185 ачкоў, Дар'я Юркевіч 64-я - 54 ачкі, Надзея Пісарава стала 101-й - 2 балы.

У спаборніцтвах сярод мужчын безумоўную перамогу ў агульным заліку атрымаў Мартэн Фуркад з Францыі - 1322 балы, другая пазіцыя ў расіяніна Антона Шыпуліна - 918, трэцяе месца заняў нарвежскі біятланіст Ёханес Бо - 812. Падагульняючыя месцы беларускіх страляючых лыжнікаў: 47-е - Уладзімір Чапелін (125 ачкоў), 58-е - Сяргей Бачарнікаў (60), 80-е - Дзмітрый Абашаў (16), 90-е - Максім Варабей (9), 94-е - Раман Ялётнаў (7). У мужчынскім Кубку нацый зборная Беларусі заняла 14-е месца (4483). На першым месцы Германія (7448), другая - Францыя (7416), трэцяя пазіцыя ў Расіі (7192).

Уладальніцамі Вялікага хрустальнага глобуса сярод беларускіх біятланістак раней станавіліся Святлана Парамыгіна ў 1994 годзе і Дар'я Домрачава ў 2015-м.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Тыдзень лесу - 2017" Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 1 па 8 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2017 годзе яна прысвечана аднаўленню лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі.