Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2017, 16:17

Дар'я Домрачава плануе правесці зборы з нарвежскімі біятланістамі

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава плануе правесці зборы з нарвежскімі біятланістамі. Аб гэтым тэлеканалу NRK расказаў спартыўны дырэктар біятлоннай зборнай Нарвегіі Мартэн Аа Д'юпвік, паведамляе БЕЛТА.

Трэніровачныя заняткі пройдуць у міжсезонне. "Дар'я Домрачава далучыцца да нарвежскай каманды разам з Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам, які прыедзе на зборы. Яму прадаставілі магчымасць рыхтавацца па індывідуальнай праграме разам з жонкай, якая робіць стаўку на Алімпіяду ў Пхёнчхане", - расказаў спартыўны дырэктар.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы плануе правесці таксама зборы з беларускай зборнай. Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане ў 2018 годзе пройдуць з 9 па 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі