Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2016, 16:00

Дар'я Домрачава пачынае трэніроўкі пасля нараджэння дачкі

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава пачынае трэніроўкі пасля нараджэння дачкі. Інфармацыю аб гэтым біятланістка размясціла ў сацыяльнай сетцы "УКантакце", паведамляе БЕЛТА.

Дар'я Домрачава нарадзіла дачку 1 кастрычніка ў Мінску. Разам з мужам, шчаслівым бацькам, легендарным нарвежскім біятланістам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам яны назвалі дзяўчынку Ксеніяй.

Як раней Дар'я Домрачава сказала балельшчыкам, яна не збіраецца доўга знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. І вось аднаўляе падрыхтоўку. Катаецца на лыжаролернай трасе ў Раўбічах.

Новы сезон Кубка свету па біятлоне стартуе роўна праз месяц, 27 лістапада, у шведскім Эстэрсундзе. Дар'я Домрачава плануе выйсці на старт у пачатку 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі