Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2017, 12:53

Чэшка Караліна Плішкава ўпершыню ўзначаліла сусветны тэнісны рэйтынг

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля завяршэння Уімблдонскага тэніснага турніру сусветны рэйтынг сярод жанчын ўпершыню ўзначаліла чэшка Караліна Плішкава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хоць чэшская тэнісістка на Уімблдоне выбыла з барацьбы пасля другога раўнда, яна стала першай ракеткай планеты, таму што яе канкурэнткі немка Ангеліка Кербер і румынка Сімона Халеп не абаранілі свае балы і страцілі рэйтынгавыя пазіцыі. Пераможца Уімблдонскага турніру іспанка Гарбінье Мугуруса ўзляцела з 15-га на 5-е месца.

Топ-10 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA):

1. Караліна Плішкава (Чэхія) - 6855 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 6670,

3. Ангеліка Кербер (Германія) - 5975,

4. Ёхана Конта (Вялікабрытанія) - 5110,

5. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 4990,

6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4935,

7. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4780,

8. Святлана Кузняцова (Расія) - 4500,

9. Вінус Уільямс (ЗША) - 4461,

10. Агнешка Радваньска (Польшча) - 3985.

З беларускіх тэнісістак вышэй за ўсіх знаходзіцца Аляксандра Сасновіч - у яе 100-я пазіцыя. Вікторыя Азаранка, якая на травяных кортах Уімблдона дабралася да 1/8 фіналу, узнялася з 483-га на 201-е месца.

Легендарны швейцарац Роджэр Федэрэр, які 8-ы раз стаў трыумфатарам Уімблдонскага турніру, увайшоў у першую тройку мужчынскага рэйтынгу.

Топ-10 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР):

1. Эндзі Марэй (Вялікабрытанія) - 7750,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 7465,

3. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6545,

4. Новак Джокавіч (Сербія) - 6325,

5. Стэн Ваўрынка (Швейцарыя) - 6140,

6. Марын Чыліч (Харватыя) - 5075,

7. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 4030,

8. Кеі Нішыкоры (Японія) - 3740,

9. Мілаш Раоніч (Канада) - 3310,

10. Грыгар Дзімітраў (Балгарыя) - 3160.

Беларус Уладзімір Ігнацік займае 135-е месца, Ілья Івашка знаходзіцца на 159-й пазіцыі, на радок ніжэй Ягор Герасімаў. У парным рэйтынгу Максім Мірны знаходзіцца на 58-м месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі