Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2017, 15:32

Брытанец Крыстафер Фрум трэці раз стаў пераможцам прэстыжнай велагонкі "Тур дэ Франс"

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанец Крыстафер Фрум трэці раз стаў пераможцам самай прэстыжнай велагонкі ў свеце "Тур дэ Франс", фініш якой адбыўся на Елісейскіх палях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер ужо трохразовы трыумфатар "Вялікай пятлі" Крыстафер Фрум, які выступае за брытанскую каманду Sky, пераадолеў 21 этап трасы працягласцю 3540 км за 86 гадз 20 мін 55 сек. На 54 сек адстаў калумбійскі велагоншчык Рыгаберта Уран (каманда Cannondale-Drapac), трэцім у генеральнай класіфікацыі з адставаннем ад лідара 2 мін 20 сек стаў француз Рамэн Бардэ (AG2R La Mondiale).

Адзіны прадстаўнік Беларусі на "Тур дэ Франс - 2017" Васіль Кірыенка (Sky) на апошнім этапе гонкі заняў 64-е месца, а ў агульным заліку ён апынуўся на 112-й пазіцыі сярод 167 спартсменаў, якія даехалі да фінішу. На першым этапе Васіль Кірыенка фінішаваў трэцім, а потым працаваў на лідараў Sky, якая стала лепшай камандай гэтага туру.

Лепшым спрынтарам шматдзённай велагонкі прызнаны амерыканец Майкл Мэцьюс з каманды Sunweb, яго таварыш па камандзе француз Варан Баргі стаў лепшым на горных этапах.

Старт цяперашняй "Вялікай пятлі" быў дадзены 1 ліпеня ў нямецкім Дзюсельдорфе, на шляху ў Парыж гоншчыкі праехалі па дарогах Германіі, Бельгіі і Люксембурга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі