Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2018, 15:29

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова займае 6-е месца ў групе В Лігі чэмпіёнаў

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова займае 6-е месца ў групе В Лігі чэмпіёнаў і захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля ўчарашняй дамашняй нічыёй у паядынку 11-га тура з дацкім "Ольбаргам" (23:23) каманда Сяргея Бябешкі набрала 8 ачкоў. Столькі ж балаў, але пасля 10 сустрэч у польскага "Віве" з Кельцэ.

Нямецкі "Кіль" напярэдадні адолеў на сваёй арэне венгерскі "Веспрэм" з лікам 22:20 і зраўнаваўся з ім па набраных ачках - у абодвух цяпер па 13 балаў. Яшчэ два матчы 11-га тура адбудуцца ў нядзелю, 11 лютага: "Цэле" (Славенія) - "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя), "Фленсбург" (Германія) - "Віве" (Польшча).

Становішча каманд у групе В цяпер такое: "Пары Сен-Жэрмен" - 18 ачкоў (10 матчаў), "Фленсбург" - 14 (10), "Веспрэм" - 13 (11), "Кіль" - 13 (11), "Віве" - 8 (10), БГК імя Мяшкова - 8 (11), "Цэле" - 5 (10), "Ольбарг" - 5 (11).

У групе А ўсе каманды правялі па 10 гульняў: "Вардар" (Скоп'е, Македонія) - 18, "Нант" (Францыя) - 15, "Барселона" (Іспанія) - 12, "Райн Левен" (Германія) - 12, "Пік" (Сегед, Венгрыя) - 9, "Крысціянстад" (Швецыя) - 6, "Вісла" (Плоцк, Польшча) - 4, "Заграб" (Харватыя) - 4.

У плэй-оф чэмпіёнскай Лігі выйдуць па 6 лепшых каманд з кожнай групы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі