Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2017, 11:19

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пацярпеў другое паражэнне запар у SEHA-лізе

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова завяршыў год значным паражэннем у SEHA-лізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гасцявы паядынак у славенскім Веленье супраць мясцовага "Гарэнья" чэмпіёны павялі відавочна ніжэй за свае магчымасці. Ужо да перапынку БГК уступаў з розніцай 7 мячоў - 13:20, а ў другой палавіне сустрэчы гаспадары давялі сваю перавагу да 9 мячоў - 37:28. Гэта другое запар паражэнне падапечных Сяргея Бябешкі ў матчы SEHA-лігі, да гэтага яны ўступілі на сваёй пляцоўцы яшчэ аднаму славенскаму клуб "Цэле" з лікам 30:34. Пасля 11 праведзеных сустрэч БГК мае ў сваім актыве 21 ачко і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы. Наперадзе македонскі "Вардар" са Скоп'я - 33 ачкі, на другой пазіцыі "Цэле", у якога 26 ачкоў, на адно ачко адстае харвацкі "Заграб".

Свой наступны матч у гэтым турніры "мяшкоўцы" правядуць 19 студзеня 2018 года на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" супраць лідара SEHA-лігі "Вардара".

Па выніках рэгулярнага чэмпіянату, які завершыцца ў сярэдзіне сакавіка, квартэт лепшых каманд выйдзе ў "Фінал чатырох" і разыграе ўзнагароды міжнароднай лігі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі