Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова апусціўся на 4-е месца ў табліцы SEHA-лігі

Спорт 14.12.2017 | 15:23
У час матчу БГК - "Цэле". Фота брэсцкага клуба
У час матчу БГК - "Цэле". Фота брэсцкага клуба

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пасля дамашняга паражэння ад славенскага "Цэле" (30:34) апусціўся на 4-е месца ў турнірнай табліцы SEHA-лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчан, якія да гэтага ішлі другімі, абышоў не толькі "Цэле", але і харвацкі "Заграб", які перамог на сваёй пляцоўцы славацкі "Татран" з Прэшава з лікам 32:26. Лідар турніру македонскі "Вардар" (Скоп'е) упэўнена перайграў у гасцях славенскі "Гарэнье" - 30:24, атрымаўшы 11-ю вікторыю ў 11 праведзеных сустрэчах. Становішча ў групе лідараў: "Вардар" - 33 ачкі (11 матчаў), "Цэле" - 23 (11), "Заграб" - 22 (11), БГК імя Мяшкова - 21 (10). За перамогу ў матчах гэтага турніру налічваецца 3 ачкі, за нічыю - 1, за паражэнне – 0. Свой наступны паядынак SEHA-лігі брэсцкія гандбалісты правядуць 20 снежня ў гасцях у "Гарэнья".

А ў бліжэйшую суботу, 16 снежня, каманда Сяргея Бябешкі правядзе ў сталічным палацы спорту "Уручча" адзін з ключавых матчаў нацыянальнага першынства супраць свайго галоўнага канкурэнта сталічнага СКА. У гэтым сезоне БГК яшчэ не перамагаў армейцаў - у Мінску была зафіксавана нічыя - 34:34, а ў Брэсце падапечныя Ігара Папругі нечакана абыгралі дзеючых чэмпіёнаў - 33:23. Перад маючай адбыцца суботняй сустрэчай мінскі СКА нядрэнна размяўся ў гульні з землякамі з "Віцязя", разграміўшы яго 52:20. Пасля 14 гульняў у актыве армейцаў 27 ачкоў, брастаўчане адстаюць на 3 балы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.