Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Брэсцкі "Будаўнік" пасля першага тура ідзе другім у Кубку Садружнасці па хакеі на траве

Спорт 21.04.2017 | 09:41

21 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 20 красавіка завяршыўся першы этап Кубка Садружнасці - 2017 па хакеі на траве, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы трэнер брэсцкага "Будаўніка" Віктар Стасюк.

Турнір праходзіць у два этапы. Першы тур праходзіў з 18 па 20 красавіка. Пасля трох гульнявых дзён лідарства з васьмю ачкамі захапілі хакеісты расійскага "Дынама-Электрасталь". Яны перамаглі ва ўсіх матчах. На другой пазіцыі размясціўся брэсцкі "Будаўнік", які набраў шэсць ачкоў. Брастаўчане з лікам 3:6 прайгралі расійскай дружыне, атрымалі верх над украінскай "АКС-ШВСМ" (4:2) і ХК "Мінск" (1:0). Мінчане ідуць трэцімі, замыкае табліцу каманда з Вінніцы.

Сапернікі гуляюць па сістэме "кожны з кожным". За перамогу налічваюцца тры ачкі, выйгрыш па булітах ацэньваецца ў два балы, за паражэнне па булітах даецца адно ачко.

Заключны этап пройдзе ў Мінску, папярэдне, з 5 па 7 мая. У сталіцы Беларусі вызначыцца ўладальнік Кубка Садружнасці па хакеі на траве.

У гэтым годзе спаборніцтвы праводзяцца восьмы раз. Упершыню Кубак Садружнасці быў разыграны ў 2010 годзе. Тады яго заваявалі ігракі "Будаўніка". У апошнія чатыры гады ў турніры безагаворачна дамінуе "Дынама-Электрасталь".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем дзіця ў лагер Больш за 350 тыс. дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў адпачнуць гэтым летам у аздараўленчых лагерах Беларусі.