Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2018, 09:17

Брэсцкае "Дынама" завяршыла еўракубкавы сезон

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага і мінскага "Дынама" завяршылі выступленне ў Лізе Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчане не змаглі перамагчы кіпрскі "Апалон" па суме дзвюх сустрэч 3-га кваліфікацыйнага раўнда. Пасля гасцявога паражэння (0:4) на сваім полі дынамаўцы шмат атакавалі, але змаглі вызначыцца толькі аднойчы. Незадоўга да фінальнага свістка пераможны гол забіў Павел Няхайчык - 1:0. У барацьбе за выхад у групавы этап ЛЕ футбалісты "Апалона" двойчы сустрэнуцца са швейцарскім "Базелем".

Мінскае "Дынама" таксама завяршыла свой шлях у кваліфікацыі Лігі Еўропы. Мінчане не змаглі ўтрымаць сваю перавагу над піцерскім "Зенітам", атрыманую дома (4:0), і разгромна ўступілі ў гасцях - 1:8 (у дадатковы час). Наступным сапернікам зенітаўцаў будзе нарвежскі "Мольдэ".

У галоўным кантынентальным турніры Лізе чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ ў барацьбе за выхад у групавы раўнд двойчы сустрэнецца з чэмпіёнам Нідэрландаў ПСВ. 21 жніўня сапернікі сустрэнуцца ў Барысаве, а 29 жніўня згуляюць у Эйндховэне. Каманда, якая прайграе, прадоўжыць еўракубкавы сезон на групавым этапе Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі