Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2018, 11:42

Брэсцкае "Дынама" прабілася ў 3-і раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія клубы выйшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінскае "Дынама" ў дамашнім матчы са славацкім клубам "Дунайска Стрэда" цалкам валодала ініцыятывай і перамагло з лікам 4:1. У першай гульні ў Славакіі мінчане выйгралі з лікам 3:1. Наступным сапернікам каманды Сяргея Гурэнкі, што будзе расійскі "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга.

У Афінах уладальнікі Кубка Беларусі дынамаўцы Брэста прайгравалі грэчаскаму "Атрамітасу" амаль да самага фінальнага свістка, але на 5-й кампенсаванай хвіліне другога тайма Павел Няхайчык зрабіў лік 1:1 і вывеў брастаўчан у наступны этап. У першай гульні на сваім полі брастаўчане выйгралі з мінімальнай перавагай 4:3. Чарговым сапернікам каманды Аляксея Шпілеўскага будзе кіпрскі "Апалон" з Лімасола.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі салігорскі "Шахцёр" у Познані прапусціў мяч ад польскага "Леха" на 15-й хвіліне гульні. У другім тайме Дзяніс Лапцеў аднавіў раўнавагу, і асноўны час завяршыўся ўнічыю 1:1, гэтак жа, як і ў першай гульні ў Салігорску. Ледзь пачаўся дадатковы час, як Крысціян Гютк'ер другі раз паразіў вароты Андрэя Клімовіча, а за дзве хвіліны да фінальнага свістка ён аформіў хет-трык - 3:1. У барацьбе за выхад у плэй-оф ЛЕ "Лех" двойчы сустрэнецца з бельгійскім клубам "Генк".

Матчы 3-га кваліфікацыйнага круга пройдуць 9 і 16 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі