Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 ліпеня 2017, 11:05

Брэсцкае "Дынама" не прабілася ў 3-і раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты брэсцкага "Дынама" не прабіліся ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы, уступіўшы па суме дзвюх сустрэч аўстрыйскаму "Альтаху", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля гасцявой нічыёй з лікам 1:1 у брастаўчан былі цудоўныя шанцы на выхад у наступны раўнд, але яны іх не выкарысталі. 20 ліпеня пры аншлагу на трыбунах АСК "Брэсцкі" каманда Уладзіміра Жураўля вельмі няўдачна стартавала ў матчы ў адказ. Ужо на 8-й мінуце камерунскі абаронца гасцей Муме Нгамале ўдарам з цэнтральнай лініі поля трапіў у вароты французскага галкіпера брастаўчан Жэрэмі Малерба, які выйшаў далёка з варот. Гаспадары кінуліся адыгрывацца, шмат атакавалі, але беспаспяхова.

За мінуту да перапынку "Альтах" правёў контратаку, і Штэфан Нутц забіў другі гол. Праз 5 мінут пасля аднаўлення гульні многія балельшчыкі пацягнуліся да выхаду са стадыёна - трэці гол у вароты "Дынама" забіў Філіп Нетцэр. Прайграўшы 0:3, уладальнікі Кубка Беларусі пакідаюць Лігу Еўропы.

Наступным сапернікам "Альтаха" будзе бельгійскі клуб "Гент".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі