Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2017, 14:04

Браты Касціцыны і Скабелка атрымалі выклік у зборную Беларусі па хакеі

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючыя Андрэй і Сяргей Касціцыны, форвард "Сібіры" Аляксей Скабелка атрымалі выклік у зборную Беларусі па хакеі, якая адкрые трэніровачны лагер у "Мінск-Арэне" 29 сакавіка і пачне падрыхтоўку да майскага чэмпіянату свету, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе федэрацыі хакея.

У спісе Дэйва Льюіса і фактурны абаронца з клуба-аўтсайдара экстралігі "Магілёў" Ягор Іваноў, запрошаны ў нацыянальную каманду на прагляд у час бягучага сезона. Найбольшае прадстаўніцтва сярод удзельнікаў вучэбна-трэніровачнага збору ў мінскага "Дынама". Усяго ж Дэйв Льюіс выклікаў 30 ігракоў:

варатары - Міхаіл Карнавухаў ("Дынама-Мінск"), Аляксандр Асіпкоў ("Беларусь U-20"), Максім Малюцін ("Шахцёр");

абаронцы - Раман Грабарэнка, Ілья Шынкевіч, Крысціян Хенкель, Яўген Лісавец, Дзмітрый Корабаў (усе - "Дынама-Мінск"), Мікалай Стасенка ("Поўначсталь", КХЛ), Уладзімір Дзянісаў ("Трактар" Чалябінск, КХЛ), Раман Дастанка ("Шахцёр"), Павел Варабей ("Дынама-Маладзечна"), Ягор Іваноў ("Магілёў");

нападаючыя: Сяргей Дрозд, Аляксандр Кітараў, Мікіта Камароў, Аляксандр Кулакоў, Арцём Волкаў, Сяргей Касціцын, Андрэй Сцяпанаў, Аляксандр Паўловіч, Даніла Карабань, Яўген Кавыршын (усе - "Дынама-Мінск"), Андрэй Касціцын ("Сочы", КХЛ), Арцём Дзямкоў, Яўген Астанкаў ("Шахцёр"), Руслан Васільчук, Дзмітрый Амбражэйчык (абодва - "Дынама-Маладзечна"), Аляксей Скабелка ("Сібір" Новасібірск, КХЛ), Ягор Шаранговіч ("Беларусь U-20").

У трэнерскі штаб Дэйва Льюіса ўключаны Уладзімір Бурэ, Алег Антоненка, Яры Каарэла, Андрэй Мезін і Вячаслаў Гусаў.

У рамках падрыхтоўкі да сусветнага форуму, які пройдзе ў Парыжы і Кёльне з 5 па 21 мая, нацыянальная зборная Беларусі прыме ўдзел у традыцыйным міжнародным турніры "Еўрапейскі хакейны выклік". Сапернікамі падапечных Дэйва Льюіса стануць Латвія (7 і 8 красавіка на выездзе, 19.00 і 17.00), Германія (14 і 15 красавіка, месца правядзення Бабруйск - 19.15 і 17.30), Швецыя (21 і 22 красавіка, Гродна - 19.00 і 17.00) і Францыя (30 красавіка і 1 мая на выездзе).

Чэмпіянат свету, які пройдзе ў Германіі і Францыі, для беларускай зборнай адкрыецца 5 мая ў групе В матчам у Парыжы са зборнай Фінляндыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі