Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2017, 11:53

Больш за 200 грацый прымуць удзел у ЧЕ па мастацкай гімнастыцы ў Будапешце

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 грацый прымуць удзел у чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які з 19 па 21 мая прходзіць у Будапешце. Зборная Беларусі будзе прадстаўлена мацнейшым складам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

На першым пасля Алімпійскіх гульняў у Рыа еўрапейскім форуме ў групавых практыкаваннях выступяць толькі юніёрскія каманды, а ў камандным першынстве і ў індывідуальным мнагабор'і будуць прадстаўлены мацнейшыя гімнасткі. У беларускай зборнай асаблівыя надзеі звязваюць з выступленнямі Кацярыны Галкінай і Аліны Гарнасько, якія ў бягучым сезоне ўжо не раз узнімаліся на п'едэстал гонару этапаў Кубка свету.

Як паведамлялася, на апошнім старце ў Сафіі Кацярына Галкіна заваявала серабро ў практыкаванні са стужкай, а таксама стала бронзавым прызёрам у кампазіцыі з абручом. Аліна Гарнасько ўзнялася на вышэйшую прыступку п'едэстала ў спаборніцтвах з булавамі, таксама ў калекцыі беларускі бронзавая ўзнагарода ў практыкаванні з мячом. Юная спартсменка, якой у жніўні споўніцца 16, упершыню гучна заявіла пра сябе на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Халоне і гатова скласці канкурэнцыю больш вопытным саперніцам. Традыцыйна галоўнымі фаварытамі чэмпіянату Еўропы з'яўляецца каманда Расіі.

У пятніцу і суботу пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы. Юніёркі двойчы прадставяць кампазіцыі з дзесяццю булавамі, лідары нацыянальных зборных у першы дзень выступяць з абручом і мячом, у другой - з булавамі і стужкай. Восем лепшых спартсменак, а таксама восем мацнейшых груп у нядзелю, 21 мая, пазмагаюцца за медалі ў асобных відах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі