Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2016, 12:40

Бокій: падтрымка з Беларусі дапамагла паказаць высокія вынікі ў Рыа

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падтрымка з Беларусі дапамагла паказаць высокія вынікі на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым расказаў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА беларускі плывец Ігар Бокій,які на галоўных стартах чатырохгоддзя заваяваў шэсць залатых узнагарод.

"Паралімпіяда для зборнай Беларусі стала паспяховай. Наша зборная выйграла 10 медалёў. Няхай не такая вялікая дэлегацыя ў параўнанні з іншымі краінамі, але беларусы даказалі, што могуць выступаць паспяхова на самым высокім узроўні. Вядома, падтрымка з Беларусі дапамагла паказаць высокія вынікі ў Рыа", - адзначыў Ігар Бокій.

Шасціразовы чэмпіён Паралімпіяды ў Рыа адказаў таксама на пытанне, як ставіцца да параўнання з амерыканскім плыўцом Майклам Фелпсам. "Такія параўнанні не вельмі падабаюцца. Я з Беларусі, мяне завуць інакш, у нас розная тэхніка плавання, паводзін. Мы зусім не падобныя. Лічу за лепшае заставацца самім сабой. Вядома, хацелася б мець такую ж калекцыю ўзнагарод, як у Майкла Фелпса. Лічу, мае трэнеры былі б гэтаму вельмі рады", - падкрэсліў беларускі плывец.

Журналісты таксама пацікавіліся, як неабходна трэніравацца, каб стаць чэмпіёнам. "Трэнер і спартсмен павінны працаваць як адзіны механізм. Выконваць дакладна ўсе рэкамендацыі настаўніка. Шмат што залежыць і ад самога атлета, які павінен адказаць на пытанне, чаго ён хоча дабіцца, займаючыся тым ці іншым відам спорту. Мець у групе, з якой трэніруешся, добры мікраклімат, здаровую рабочую атмасферу і імкнуцца да самых высокіх рэзультатаў", - расказаў Ігар Бокій.

У сярэднім чэмпіён Паралімпіяды праводзіць па дзве двухгадзінныя трэніроўкі ў дзень, але шмат залежыць ад стану здароўя.

Ігар Бокій на Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра стаў самым тытулаваным беларускім атлетам, заваяваўшы шэсць залатых і адну бронзавую ўзнагароды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі