Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2016, 09:33

БК "Цмокі-Мінск" афіцыйна пацвердзіў удзел у Адзінай лізе ВТБ у новым сезоне

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" 28 чэрвеня афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Адзінай лізе ВТБ у сезоне-2016/2017, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі мінскай каманды.

Для сталічных "драконаў" чарговы сезон стане сёмым запар сярод мацнейшых клубаў Усходняй Еўропы. З 2010 года мінчане абыгрывалі такія вядомыя каманды, як каўнаскі "Жальгірыс", казанскі УНІКС, "Ніжні Ноўгарад". Мінулы сезон стаў для "драконаў" самым паспяховым за ўсе гады выступленняў у "банкаўскім" турніры. Мінская дружына пад кіраўніцтвам Ігара Грышчука атрымала 9 вікторый, заняўшы 12-е месца сярод 16 каманд.

Канчатковы склад удзельнікаў і фармат новага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ вызначыцца ў канцы ліпеня пасля спецыяльнай сустрэчы прадстаўнікоў усіх клубаў лігі ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі