Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Біятланісты Францыі выйгралі змешаную эстафету АГ-2018, беларусы занялі 5-е месца

Спорт 20.02.2018 | 16:14
Каманда Францыі
Каманда Францыі

20 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Біятланісты Францыі сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў змешанай эстафеце. Каманда Беларусі заняла 5-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу ўсёй сённяшняй гонкі беларусы былі ў ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароды. Пасля двух жаночых этапаў па 6 км Беларусь займала 3-е месца. Першай на лыжню выйшла Надзея Скардзіна, якая на двух агнявых рубяжах адстралялася без промахаў і перадала эстафету Дар'і Домрачавай восьмай. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка страляла без промахаў і скараціла адставанне ад лідараў да 30 секунд.

fff3

Сяргей Бачарнікаў, які прыняў эстафету, свой этап працягласцю 7,5 км прайшоў вельмі хутка, але двойчы прамахнуўся пры стральбе стоячы, выкарыстаўшы дадатковыя патроны. Бачарнікаў завяршыў свой этап пятым. А фінішор беларускай каманды Уладзімір Чапелін вельмі стараўся, але не змог дацягнуцца да прызавой тройкі, заняўшы 5-е месца.

fff4

Другімі ў сённяшняй змешанай эстафетнай гонцы фінішавалі біятланісты Нарвегіі, трэцімі былі італьянцы.

На цяперашняй Алімпіядзе ў актыве беларускай біятлоннай каманды серабро Дар'і Домрачавай, якая заняла другое месца ў мас-старце.

Біятланісты разыграюць яшчэ два камплекты алімпійскіх узнагарод - 22 лютага адбудзецца жаночая эстафетная гонка 4х6,5 км, 23 лютага пройдзе мужчынская эстафета 4х7,5 км.-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.