Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2017, 10:09

БГК імя Мяшкова выйшаў у фінал чатырох SEHA-лігі з трэцяга месца

17 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова выйшаў у фінал чатырох SEHA-лігі з трэцяга месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

16 сакавіка БГК на выездзе правёў заключны матч рэгулярнага сезона турніру. У саперніках у яго быў харвацкі "Загрэб". Каб выйсці ў фінал SEHA-лігі, "мяшкоўцам" дастаткова было не прайграць. Падапечныя Сяргея Бябешкі настройваліся на перамогу. З першых мінут каманды дэманстравалі няспешны гандбол. Аднак у сярэдзіне тайма брастаўчане пачалі нарошчваць перавагу. Перад перапынкам на табло гарэў лік 17:14 на іх карысць. У другой палавіне сустрэчы гандбалісты БГК толькі ўмацавалі свае пазіцыі, у выніку ўпэўнена перайграўшы "Загрэб" - 31:25.

Заваяваўшы ў гэтым паядынку тры ачкі, брастаўчане гарантавалі сабе трэцяе месца ў фінальным квартэце турніру. У першы дзень фіналу БГК сустрэнецца з венгерскім "Веспрэмам", які па выніках рэгулярнага чэмпіянату заняў другую пазіцыю. Гандбалістам "Загрэба" будуць процістаяць лідары сезона - ігракі македонскага "Вардара".

Пра час і месца правядзення фіналу чатырох SEHA-лігі пакуль не вядома. З вялікай доляй верагоднасці ён пройдзе ў Брэсце. Гэта стане своеасаблівым падарункам балельшчыкам і камандзе да 15-годдзя Брэсцкага гандбольнага клуба. Юбілей "мяшкоўцы" адсвяткуюць у красавіку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі