Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2017, 10:12

БГК імя Мяшкова ўступіў дома "Фленсбургу" ў першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

27 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова дома мінімальна ўступіў у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў нямецкаму "Фленсбургу", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З першых мінут гульня праходзіла на высокіх скорасцях. На восьмай мінуце БГК зрабіў спробу адарвацца ў ліку ад сапернікаў. Да сярэдзіны тайма перавага "мяшкоўцаў" дасягнула чатырох мячоў. Аднак на працягу пяці наступных мінут гаспадары ўмудрыліся яе страціць. Спачатку "Фленсбург" зраўнаваў лік, а на перапынак і наогул пайшоў лідарам - 13:15 на карысць гасцей.

У другой палавіне сустрэчы нямецкая дружына прадоўжыла нарошчваць перавагу. Практычна ўвесь тайм розніца ў ліку была чатыры мячы. Але ў самай канцоўцы БГК праявіў характар і змог нівеліраваць адставанне, а затым і зраўнаваць лік. На жаль, за 30 секунд да фінальнага свістка гандбалісты "Фленсбурга" вырвалі перамогу ў гэтым матчы - 26:25.

"Хачу падзякаваць балельшчыкам. Трыбуны нам вельмі дапамаглі, садзейнічалі нашай добрай гульні. Быў у нас у гульні правальны адрэзак, калі "Фленсбург" адарваўся на 4 мячы. Але змаглі знайсці ў сабе сілы вярнуцца ў гульню і зраўнавалі лік. Крыўдна, што ў апошняй атацы ўпусцілі перамогу, заслугоўвалі нічыёй. Але наперадзе нас чакае яшчэ адна цікавая гульня. Спадзяюся, усё ў нас атрымаецца", - адзначыў у пасляматчавай прэс-канферэнцыі правы паўсярэдні Брэсцкага гандбольнага клуба Сяргей Шыловіч.

Паядынак у адказ 1/8 фіналу турніру чэмпіёны Беларусі і лідары бундэслігі правядуць 2 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі