Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2017, 11:41

БГК імя Мяшкова ў шостым туры Лігі чэмпіёнаў дома будзе процістаяць "Кілю"

4 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова сёння ў шостым туры Лігі чэмпіёнаў дома згуляе супраць нямецкага "Кіля", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу клуба.

Паядынак, які пройдзе пад купалам брэсцкага Палаца спорту "Вікторыя", у Еўрапейскай федэрацыі гандбола назвалі матчам тыдня. Праціўнікаў рассудзяць арбітры з Літвы Вайдас Мажэйка і Міндаўгас Гатэліс. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа гэту гульню ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 19.30.

"Да матчу супраць "Кіля" брастаўчане пачалі падрыхтоўку 31 кастрычніка пасля вяртання ігракоў з нацыянальных зборных. Усе настроіліся на далейшую барацьбу ва ўсіх турнірах. Хто не выклікаўся ў зборныя, правялі гэты час карысна: траўміраваныя папраўляліся, астатнія займаліся па індывідуальным плане. Папрацавалі над функцыянальнай падрыхтоўкай у трэнажорнай зале. Асноўная падрыхтоўка да матчу пачалася 2 лістапада", - расказаў галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка.

У Лізе чэмпіёнаў БГК сустракаўся з "Кілем" чатыры разы: у сезонах 2005/2006 і 2014/2015. У гэтых матчах "мяшкоўцы" не дабіліся перамог. Сёння брастаўчане настроены выправіць статыстыку.

У цяперашнім розыгрышы прадстаўнікі бундэслігі з трыма набранымі ачкамі займаюць шостае месца. Брэсцкі гандбольны клуб з пяццю баламі размясціўся на чацвёртым месцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі