Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

БГК імя Мяшкова ў дамашнім матчы SEHA-лігі прайграў "Цэле"

Спорт 14.12.2017 | 09:11
У час матчу. Фота БГК імя Мяшкова
У час матчу. Фота БГК імя Мяшкова

14 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова 13 снежня ў дамашнім матчы SEHA-лігі прайграў славенскаму "Цэле", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым сезоне чэмпіёны Беларусі і Славеніі сустракаліся пяты раз: каманды гулялі ў таварыскіх паядынках, Лізе чэмпіёнаў і SEHA-лізе. На гэты раз трэнерскі штаб прадаставіў шанц праявіць сябе моладзі. Маладыя брэсцкія гандбалісты гулялі з вялікім жаданнем, склалі сапернікам дастойную канкурэнцыю.

У пачатку матчу "мяшкоўцы" не спяшаліся браць ініцыятыву на сябе, гулялі другім нумарам. Ужо бліжэй да сярэдзіны тайма гаспадары зраўнавалі лік, сталі дзейнічаць на роўных з гасцямі. Незадоўга да перапынку брастаўчане вырваліся наперад, забяспечыўшы сабе мінімальную перавагу - 17:16. Але праз пяць хвілін пасля пачатку другой палавіны сустрэчы лік зноў стаў роўным. Такі стан спраў захоўваўся да сярэдзіны тайма, калі "Цэле" змог вырвацца наперад. Аднак брастаўчане не здаліся і прадоўжылі супраціўленне. На жаль, рэзерву "мяшкоўцаў" у самым канцы не хапіла вопыту, і яны прайгралі гэты паядынак - 30:34. Дзякуючы перамозе "Цэле" ўзняўся на другое месца ў табліцы, Брэсцкі гандбольны клуб перамясціўся на трэцюю пазіцыю.

Наступны матч брастаўчане правядуць у чэмпіянаце Беларусі. БГК 16 снежня згуляе на выездзе супраць мінскага СКА. Менавіта перад матчам з армейцамі галоўны трэнер "мяшкоўцаў" Сяргей Бябешка прадаставіў адпачынак асноўнаму складу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.