Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2017, 09:28

БГК імя Мяшкова стаў другім фіналістам чэмпіянату Беларусі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ўслед за мінскім СКА выйшаў у фінал чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючыя ўладальнікі золата брастаўчане нечакана прайгралі першы паўфінальны паядынак у Гродне "Кронану" 25:26, а затым у сябе дома спаўна рэабілітаваліся перад балельшчыкамі, разграміўшы сапернікаў 36:14 і 33:24.

У вырашальнай серыі за чэмпіёнскае званне каманда Сяргея Бябешкі будзе сапернічаць са сваім спрадвечным канкурэнтам мінскім СКА. Сталічныя армейцы ў паўфінале двойчы перайгралі гандбалістаў "Гомеля" - 32:30 (у гасцях) і 35:25 (дома). Першы паядынак залатой серыі адбудзецца 24 мая ў мінскім палацы спорту "Уручча".

На жаночым першынстве ў разгары фінальная серыя за чэмпіёнскі тытул. Пасля трох праведзеных сустрэч наперадзе гандбалісткі "БНТУ-БелАЗа" - 2-1. Падапечныя Канстанціна Шараварава ў стартавым паядынку выйгралі ў гасцях у дзеючага чэмпіёна "Гомеля" - 27:23, затым у Мінску ўступілі саперніцам 28:29, а 21 мая зноў былі мацнейшымі - 32:31 (у авертайме).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі