Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лютага 2018, 10:57

БГК імя Мяшкова падняўся на трэцюю пазіцыю ў SEHA-лізе

14 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў 14-м туры SEHA-лігі перамог на выездзе харвацкі "Нексе" і падняўся на трэці радок у турнірнай табліцы, паведамляе БЕЛТА.

Гэтай зімой харвацкая каманда ўзмацнілася, але ігракі БГК не спасавалі перад абноўленым складам гаспадароў пляцоўкі. "Мяшкоўцы" ўпэўнена пачалі гэты паядынак, ужо на 10-й хвіліне яны вялі з лікам 6:0. Залогам поспеху можна назваць гульню ў абароне і надзейнасць галкіпера Івана Пешыча. Перад перапынкам брастаўчане выйгравалі ў "Нексе" 8 мячоў - 17:9. У другой палове сустрэчы БГК толькі замацаваў свае пазіцыі. У выніку матч завяршыўся з разгромным лікам - 29:19 на карысць падапечных Сяргея Бябешкі.

Перамога дала брастаўчанам магчымасць падняцца на трэці радок у турнірнай табліцы SEHA-лігі. Цяпер у актыве БГК 28 ачкоў. Лідарам турніру з'яўляецца македонскі "Вардар" (40 ачкоў), на другой пазіцыі размяшчаецца харвацкі "Заграб" (31).

Цяпер Брэсцкі гандбольны клуб рыхтуецца да адказнага паядынку ў Лізе чэмпіёнаў. "Мяшкоўцаў" 17 лютага чакае гульня на выездзе супраць венгерскага "Веспрэма".-0-

Фота БГК імя Мяшкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі