Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2019, 11:15

БЕЛТА запускае мультымедыйны праект "Старонкі беларускага спорту"

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва запускае спецыяльны мультымедыйны праект "Старонкі беларускага спорту", прымеркаваны да II Еўрапейскіх гульняў.

Спорт даўно стаў неад'емнай часткай грамадскага жыцця, за выступленнямі атлетаў на міжнародных турнірах пільна сочаць мільёны балельшчыкаў. Напярэдадні старту такой маштабнай падзеі, як II Еўрапейскія гульні, мы прапануем успомніць эпізоды спартыўнага летапісу Беларусі і паглядзець своеасаблівы мультымедыйны альбом з архіўных фатаграфій БЕЛТА разам з нашымі субяседнікамі - вядомымі прадстаўнікамі тых відаў спорту, спаборніцтвы па якіх будуць праходзіць на арэнах беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня.

Пагартайце старонкі фотаальбома... Праз некалькі дзесяцігоддзяў менавіта здымкі перадаюць нам усё напружанне і эмоцыі ў моманты перамог і паражэнняў тых, хто праз неймаверныя намаганні пераадольвае ў спартыўнай барацьбе грані чалавечых магчымасцей.

Мультымедыйны праект "Старонкі беларускага спорту" рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі