Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2017, 14:28

Беларусы заваявалі тры ўзнагароды на старце Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды на старце Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў венгерскім Дзьёры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лік узнагарод зборнай Беларусі адкрылі дзюдаісты і плыўцы. У плаванні на дыстанцыі 100 м на спіне з рэзультатам 1 мін. 01,76 сек. сярэбраным прызёрам стала Настасся Шкурдай. Чэмпіёнскі тытул у расіянкі Дар'і Васкіной (рэзультат - 1 мін. 00,87 сек.), бронза ў італьянскай спартсменкі Кастанцы Каканчэлі (1 мін. 02,14 сек.).

У спаборніцтвах па дзюдо ў беларусаў два бронзавыя медалі, уладальнікамі якіх сталі Глафіра Бахур (вагавая катэгорыя да 44 кг) і Уладзіслаў Дзвонік (да 50 кг).

Сёння беларускія атлеты прымуць удзел у спаборніцтвах па баскетболе, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкай атлетыцы, плаванні, тэнісе і спартыўнай гімнастыцы.

У складзе беларускай каманды ў Дзьёры выступаюць 96 маладых атлетаў, якія спаборнічаюць за ўзнагароды ў 9 відах спорту. Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль, у якім прымаюць удзел спартсмены ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, завершыцца 30 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі