Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2019, 14:28

Беларусы занялі 5-е месца ў Еўралізе па пляжным футболе

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе другі год запар займае 5-е месца ў суперфінале Еўралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным паядынку спаборніцтваў 8 верасня ў партугальскім Фігейра-да-Фош з камандай Турцыі беларусы адразу пайшлі ў адрыў - 3:0. На працягу сямі мінут галявы дубль аформіў Алег Шапон, а яшчэ адзін мяч закінуў Анатоль Рабко. Туркі скарацілі разрыў да мінімуму, а затым Вадзім Бакач забіў чацвёрты гол, але сапернікі здолелі зраўнаваць вынік - 4:4. І ўсё ж у самым канцы гульні беларусы вырвалі перамогу дзякуючы голу Ільі Савіча - 5:4. На групавым этапе падапечныя Мікаласа Альварада перамаглі расіян і швейцарцаў, але ўступілі іспанцам, заняўшы 3-е месца ў квартэце В.

Зборная Беларусі ў бягучым сезоне заняла 7-е месца на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, а затым у Маскве паспяхова выступіла ў адборачным турніры чэмпіянату свету, упершыню заваяваўшы пуцёўку ў фінальную стадыю. Жараб'ёўка групавога этапу планетарнага першынства адбудзецца 13 верасня ў парагвайскім Асунсьёне. Там жа з 21 лістапада па 1 снежня пройдуць матчы чэмпіянату свету, у якім прымуць удзел 16 лепшых каманд з усіх кантынентаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі