Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2017, 15:50

Беларусы выйшлі ў элітны раўнд каманднага ЧЕ па настольным тэнісе

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі па настольным тэнісе заваявала права выступіць у элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы ў адказ накаўт-раўнда з камандай Венгрыі ў мінскім Палацы тэніса беларускія спартсмены ўступілі з рэзультатам 2:3, але дзякуючы гасцявой перамозе 3:1 ідуць далей. У стартавым дамашнім паядынку лідар беларускай каманды Уладзімір Самсонаў, якому 17 красавіка споўніўся 41 год, упэўнена перайграў Адама Шудзі 3:0 (11:6, 1:7, 11:3), затым Павел Платонаў узяў верх над Крысціянам Надзем - 3:1 (14:12, 10:12, 11:5, 11:2), пасля чаго да агульнай вікторыі гаспадарам заставалася атрымаць усяго адну перамогу. Аднак венгры здолелі сабрацца і не толькі зраўнавалі лік, але і дабіліся агульнай перамогі - Аляксандр Ханін уступіў Нандору Эшэкі - 1:3 (13:11, 10:12, 12:14, 6:11), Глеб Шамрук прайграў Надзю - 1:3 (11:13, 10:12, 11:8, 7:11), а Платонаў у вырашальнай сустрэчы з Адамам Шудзі вёў па сэтах 2:0, але ў выніку не змог давесці справу да перамогі - 2:3 (11:8, 11:7, 6:11, 11:13, 3:11).

Жаночая зборная Беларусі таксама заваявала права гуляць у элітным дывізіёне каманднага чэмпіянату Старога Свету, атрымаўшы перамогу 10 красавіка ў Мінску над саперніцамі з Уэльса з "сухім" лікам 3:0. Турнір 16 мацнейшых каманд кантынента пройдзе 13-17 верасня ў Люксембургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі