Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 жніўня 2018, 16:53

Беларусы ўступілі партугальцам на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па баскетболе

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) пацярпелі першае паражэнне на чэмпіянаце Еўропы (дывізіён 2) у македонскім Скоп'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 4-га тура папярэдняй групы А беларускія баскетбалісты ўступілі камандзе Партугаліі з лікам 64:70. Да гэтага каманда Аляксандра Падзерачова атрымала тры вікторыі запар: над камандамі Швейцарыі - 89:63, Нарвегіі - 85:79 і Польшчы - 82:74. Сёння беларусы завершаць першы этап сустрэчай з румынскімі равеснікамі.

Турнірнае становішча пасля чатырох тураў: Партугалія - 7 ачкоў, Беларусь - 7, Румынія - 6, Нарвегія - 6, Польшча - 6, Швейцарыя - 4.

Па выніках першага этапа ў чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп. У элітны дывізіён юніёрскага баскетбольнага першынства Старога Свету выйдуць тры прызёры спаборніцтваў у македонскай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі