Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2018, 16:05

Беларусы ўступілі фарэрцам на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па гандболе

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) прайгралі ў заключным матчы першага этапу чэмпіянату Еўропы (дывізіён 2) у македонскім Скоп'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля чатырох вікторый запар у папярэдняй групе А беларусы ў 5-м туры ўступілі камандзе Фарэрскіх астравоў з лікам 22:29, але ўсё роўна занялі першае месца. Да гэтага падапечныя Алега Шарэйкі перамаглі равеснікаў з Фінляндыі (39:30), Грэцыі (34:24), Эстоніі (29:22) і Літвы (30:20).

Падагульняючае становішча каманд: Беларусь - 8 ачкоў, Фарэрскія астравы - 6, Літва - 5, Эстонія - 4, Грэцыя - 4, Фінляндыя - 3.

У папярэдняй групе В каманды фінішавалі ў такім парадку: Македонія - 7, Швейцарыя - 6, Украіна - 4, Італія - 3, Вялікабрытанія - 0.

Цяпер у суботу, 28 ліпеня, у матчы за выхад у фінал беларускія гандбалісты сустрэнуцца з камандай Швейцарыі, а фарэрцы будуць сапернічаць з македонцамі. Пераможцы паўфінальных матчаў 29 ліпеня згуляюць у паядынку за першае месца і адзіную пуцёўку ў элітны дывізіён кантынентальнага маладзёжнага першынства. Няўдачнікі паўфіналаў паспрачаюцца за трэцюю пазіцыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі