15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ігракі Павел Пятрушка і Аляксандр Дзядкоў перамаглі ў Еўрапейскім туры Усходне-Еўрапейскай валейбольнай асацыяцыі па пляжным валейболе ў Пярну (Эстонія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На групавым этапе дуэт з Мінска атрымаў тры перамогі, а ў чвэрцьфінале перамог моцную латвійскую пару Аляксандр Салавейс/ Ральф Намікіс - 21:15, 21:17. У наступным раўндзе беларусы былі мацнейшыя за расіян Васіля Андрыянава і Антона Сафонава - 17:21, 22:20, 15:8, а ў фінале Павел Пятрушка і Аляксандр Дзядкоў абыгралі за 30 мінут Артура Васільева і Матаса Навіцкаса з Літвы - 26:24, 21:17.
За перамогу на туры беларусы атрымалі 120 ачкоў у залік рэйтынгу. У канцы чэрвеня Павел Пятрушка і Аляксандр Дзядкоў перамаглі ў этапе Еўрапейскага тура Усходне-Еўрапейскай валейбольнай асацыяцыі ў Калінінградзе.-0-