Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 жніўня 2016, 17:48

Беларусы перамаглі Германію ў 2-м туры розыгрышу суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе значна абыграла каманду Германіі ў другім туры папярэдняй групы А суперфіналу Еўралігі ў італьянскай Катаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачатак сустрэчы з нямецкімі спартсменамі склаўся для беларусаў даволі ўдала. На 8-й мінуце гульні галкіпер Валерый Макарэвіч далёкім ударам ад сваіх варотаў здолеў прабіць свайго нямецкага калегу Тоні Мюлера. Яшчэ праз тры мінуты рахунак стаў значным: спачатку рэзультат падвоіў Іван Мірановіч, а затым Дзяніс Самсонаў забіў трэці гол. Павёўшы 3:0, беларусы крыху супакоіліся, чым неадкладна скарысталіся сапернікі, якія за 44 секунды да першага перапынку скарацілі разрыў пасля ўдару Ціма Шміта. Другі гульнявы адрэзак таксама пачаўся пад дыктоўку беларусаў, і хутка капітан каманды Ігар Брыштэль замкнуў выдатную перадачу Івана Канстанцінава - 4:1. На гэтым беларускія "пляжнікі" не спыніліся і прадаўжалі атакаваць і забіваць галы. На 17-й мінуце гульні галявы дубль аформіў Дзяніс Самсонаў, а потым свой выхад да варотаў тэхнічна завяршыў Іван Канстанцінаў, які давёў лік да 6:1. Заключны перыяд пачаўся з 7-га гола беларусаў, аўтарам якога стаў Іван Канстанцінаў, на што немцы адказалі дакладным выстралам Крыстафа Цюрка - 7:2 на карысць Беларусі.

У першы дзень турніру зборная Беларусі, якую трэніруе вядомы бразільскі спецыяліст Марка Актавіа, ва ўпартай барацьбе прайграла ўкраінцам - 4:5 (галы ў беларусаў: Самсонаў - 2, Брыштэль, Камзолаў). У папярэдняй групе В партугальцы перамаглі швейцарцаў - 6:5, а расіяне былі мацнейшыя за італьянцаў - 5:3.

Беларусы трэці раз запар гуляюць у суперфінале Еўралігі - у 2014 годзе яны фінішавалі сёмымі, год таму замкнулі васьмёрку мацнейшых каманд Старога Свету.

Пасля завяршэння кантынентальнага першынства зборная Беларусі прыме ўдзел у кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету (2-11 верасня, Езала, Італія). Беларускія майстры пляжнага футбола яшчэ ні разу не выходзілі ў фінальную стадыю сусветнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі