Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2017, 09:55

Беларусы не трапілі ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы па міні-футболе

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па міні-футболе заняла 3-е месца ў кваліфікацыйнай групе А і не прайшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для таго, каб фінішаваць другімі, беларусам 11 красавіка трэба было перамагчы каманду Нідэрландаў. Але гэтага не адбылося - сапернікі вялі ў ліку, беларусы даганялі. У выніку сустрэча завяршылася ўнічыю - 3:3. У складзе зборнай Беларусі галы забілі Сяргей Сілівончык, Уладзімір Жыгалка і Сяргей Крыкун. Гэты рэзультат задаволіў гаспадароў турніру - грузінаў, якія ў заключным паядынку разышліся мірам з пераможцам групы камандай Італіі, - 2:2.

У першым матчы турніру ў Тбілісі падапечныя Андрэя Толмача прайгралі зборнай Італіі 1:2, у другім згулялі ўнічыю з грузінскай камандай - 1:1. У мінулыя гады зборная Беларусі толькі аднойчы, у 2010-м, змагла прабіцца ў фінальны этап кантынентальнага першынства.

Падагульняючае становішча: Італія - 7 ачкоў (розніца мячоў - 8-5), Грузія - 3 (4-4), Беларусь - 2 (5-6), Нідэрланды - 2 (6-8).

Такім чынам, італьянцы атрымалі пуцёўку ў фінальную стадыю ЧЕ-2018, а каманда Грузіі згуляе ў плэй-оф. Акрамя Італіі пуцёўкі ў Славенію ўжо забяспечылі сабе каманды Іспаніі, Партугаліі, Казахстана і Расіі. У дзвюх групах спаборніцтвы завяршыліся 11 красавіка.

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства, якая пройдзе ў пачатку 2018 года ў Любляне, непасрэдна выйдуць пераможцы 7 кваліфікацыйных груп. Каманды, якія зоймуць другія месцы, і лепшая з тых, што фінішавалі трэцімі ў матчах плэй-оф, разыграюць яшчэ 4 пуцёўкі ў фінал.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі