Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2016, 11:15

Беларусы абыгралі ізраільцян у матчы ЧЕ па настольным тэнісе

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі па настольным тэнісе пераможна пачала выступленне ў камандным чэмпіянаце Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

27 верасня ў мінскім Палацы тэніса ў першым матчы кваліфікацыйнай групы D беларусы ўпэўнена перайгралі каманду Ізраіля з лікам 3:0. Пачатак паклаў лідар беларускай дружыны Уладзімір Самсонаў, які перамог Сімана Матана - 3:1. Затым Павел Платонаў ва ўпартай барацьбе перайграў Міхаэля Таўбера з лікам 3:2, а кропку паставіў Аляксандр Ханін, які ўзяў верх над Бен Ары Омры - 3:1.

Свой наступны матч беларускія майстры малой ракеткі правядуць 1 лістапада ў гасцях у зборнай Харватыі, 13 снежня згуляюць у Ізраіле, а завершаць папярэдні раўнд 24 студзеня 2017 года дамашняй сустрэчай з харватамі.

У элітным дывізіёне гуляюць 30 каманд, падзеленых на 10 груп. Пераможцы груп застаюцца ў ліку мацнейшых, каманды, якія занялі трэція месцы, пераходзяць у другі дывізіён, а другія дружыны правядуць матчы плэй-оф, пераможцы якіх будуць гуляць у эліце, прайграўшыя - у другім па рангу дывізіёне кантынентальнага першынства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі