Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2017, 17:45

Беларускім школьнікам у дні асенніх канікул падарылі футбольныя мячы

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускім школьнікам у дні асенніх канікул падарылі футбольныя мячы. Цырымонія ўручэння прайшла сёння ў рамках акцыі "Футбольныя мячы - школам" у Доме футбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас і міністр адукацыі Ігар Карпенка. Прадстаўнікам абласных цэнтраў фізічнага выхавання і спорту ўручаны сімвалічныя мячы і сертыфікаты, па якіх установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўсёй краіне атрымаюць 23 461 футбольны мяч.

"Масавы футбол - аснова поспеху для многіх пачынаючых ігракоў у будучым. Федэрацыя ўдзяляе сур'ёзную ўвагу гэтаму напрамку. Кожны год АБФФ рэалізуе праграмы для развіцця дзіцячага футбола. Вельмі спадзяюся, што мячы, перададзеныя ў агульнаадукацыйныя ўстановы Беларусі, дапамогуць настаўнікам фізкультуры, трэнерам выхаваць новых адораных ігракоў", - адзначыў Сяргей Румас.

На думку міністра адукацыі Ігара Карпенкі, без пільнай увагі развіццю спорту, фізічнай культуры немагчыма выхаваць дастойнага грамадзяніна. "У Мінадукацыі даўнія партнёрскія адносіны з АБФФ. Радуе, што мячы, якія сёння перададзены ў рэгіёны, трапяць у сельскія, невялікія школы. Бо менавіта з невялікіх населеных пунктаў часта выходзяць ігракі высокага ўзроўню. Мінадукацыі заўсёды адкрыта для ўсіх спартыўных ініцыятыў, не толькі федэрацыі футбола, але і іншых спартыўных федэрацый, з якімі ў нашага ведамства цесныя адносіны ў сферы фізічнай культуры і спорту", - адзначыў ён.

Беларуская федэрацыя футбола сумесна з Міністэрствам адукацыі ўжо двойчы, у 2013 і 2015 гадах, перадавала футбольны інвентар у беларускія школы, а напярэдадні летніх канікул першакласнікі сельскіх школ штогод атрымліваюць ад федэрацыі падарункі ў час акцыі "Падары дзіцяці мяч".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі