Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Холдынг "Купалаўскае"
22 чэрвеня 2018 Стужка навiн
Усе навіны

Беларускім біятланісткам уручаны залатыя алімпійскія медалі

Спорт 23.02.2018 | 14:44
Беларускія біятланісткі з залатымі медалямі
Беларускія біятланісткі з залатымі медалямі

23 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускім біятланісткам Надзеі Скардзіна, Ірыне Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар'і Домрачавай уручаны залатыя алімпійскія медалі за перамогу ў эстафеце 4х6 км, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонію ўзнагароджання правялі прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Сяргей Бубка (Украіна) і прадстаўнік Міжнароднага саюза біятланістаў Намі Кім (Рэспубліка Карэя), якія з цеплынёй павіншавалі ўсіх прызёраў спаборніцтваў у жаночай эстафеце.

Дар'я Домрачава

Адзін з лідараў жаночага беларускага біятлона Надзея Скардзіна адзначыла, што эмоцыі зашкальвалі пасля вяртання ў Алімпійскую вёску. "Атрымалі шмат віншаванняў, былі і слёзы радасці родных, сяброў. Усяго хапіла за гэтыя суткі. Мы і самі пачалі разумець, што зрабілі ў эстафеце маленькі цуд", - расказала Надзея Скардзіна.

Надзея Скардзіна

Як адзначыла біятланістка, залаты медаль яна будзе захоўваць у надзейным месцы, а астатнія дні ў Пхёнчхане беларускія біятланісткі будуць трэніравацца. "Ніякіх свят, у нас яшчэ этапы Кубка свету наперадзе, таму будзем працаваць, трэба трымаць сябе ў форме", - падкрэсліла спартсменка.

Беларускі квартэт біятланістак 22 лютага атрымаў гістарычную для беларускага спорту перамогу, апярэдзіўшы на фінішы саперніц са Швецыі і Францыі. Залаты медаль у эстафеце стаў другім у беларускай алімпійскай камандзе. Раней фрыстайлістка Ганна Гуськова стала чэмпіёнкай зімовых Гульняў у лыжнай акрабатыцы.-0-

Ірына Крыўко

Дзінара Алімбекава

Дар'я Домрачава

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Холдынг "Купалаўскае" Холдынг створаны на падставе ўказа №232 ад 29 чэрвеня 2017 года "Аб стварэнні гаспадарчага таварыства".