Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 чэрвеня 2016, 19:16

Беларускія валейбольныя клубы даведаліся аб сваіх саперніках у Кубку выкліку

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбольныя клубы даведаліся аб сваіх саперніках у Кубку выкліку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Барысаўскі БАТЭ-БДУ згуляе ў другім у сваёй гісторыі еўракубкавым сезоне. Сапернікам сярэбранага прызёра чэмпіянату Беларусі ў 1/16 фіналу ў снежні стане пераможца процістаяння 2-га кваліфікацыйнага раўнда - дэбютанта Кубка выкліку "Легіёна" з Гродзенскага раёна і кіпрскага "Анартосіса". Матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда адбудуцца 8-10 лістапада і 22-24 лістапада.

Салігорскі "Шахцёр", які заняў па выніках мінулага сезона трэцяе месца, барацьбу за ганаровы трафей пачне таксама са стадыі 1/16 фіналу. Сапернікамі "гарнякоў" стануць валейбалісты "Факела" з Новага Урэнгоя. Матчы Кубка выкліку пройдуць у снежні бягучага года.

Як паведамлялася раней, у Вене ў пачатку чэрвеня адбылася жараб'ёўка Лігі чэмпіёнаў. Упершыню ў самым прэстыжным клубным валейбольным турніры выступіць мінскі "Будаўнік", які пачне барацьбу за права выхаду ў асноўную сетку з фінамі.

Адзіным прадстаўніком на еўраарэне сярод жаночых беларускіх клубаў стане "Мінчанка", якая ў лістападзе бягучага года згуляе ў Лізе чэмпіёнаў з фінкамі. У выпадку, калі прадстаўнікі Беларусі ў Лізе чэмпіёнаў не змогуць выйсці ў групавы этап, яны прадоўжаць выступленне ў Кубку ЕКВ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі