Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2018, 19:11

Беларускія валейбалісткі ўступілі Славеніі і не выйшлі ў паўфінал ЧЕ (U-17)

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія валейбалісткі ўступілі Славеніі з лікам 1:3 (25:27, 22:25, 25:20, 19:25) і страцілі шанцы на выхад у паўфінал чэмпіянату Еўропы (U-17), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы, які завяршыўся ў Сафіі, падапечныя галоўнага трэнера Дзмітрыя Ката не справіліся з саперніцамі ў канцы першай і другой партый. Абедзве каманды не вызначаліся ў ходзе сустрэчы ўпэўненым прыёмам мяча, зарабіўшы даволі вялікую колькасць эйсаў, але ў атацы славенскія валейбалісткі былі больш паспяховымі. Самай рэзультатыўнай у беларускай камандзе стала Ксенія Лябёдкіна (15 ачкоў). Паражэнне ад Славеніі пазбавіла шанцаў зборную Беларусі заняць другое месца ў групе 1 і выйсці ў паўфінал чэмпіянату.

Турнірнае становішча: 1. Расія - 10 ачкоў (4 матчы). 2. Славенія - 9 (5), 3. Балгарыя - 6 (4). 4. Беларусь - 7 (5). 5. Сербія - 6 (4). 6. Венгрыя - 1 (4).

У групе 2 першае месца заняла Італія, забяспечыўшы ўдзел у паўфінале турніру.

Юніёрская зборная Беларусі раней, выступаючы ва ўзроставай групе да 16 гадоў, заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі